>
> Bulbash (Bulbash) писал(а) в ответ на сообщение:
>Так ведь ему на мове стихи пишут. Пагоня, напрмер
>
> > Пагоня (раскрыть)
> Крычаць прадажныя газэты:
> «„Пагоню“ крыўдзіць наш урад!»
> Не верце тым, хто мае мэту
> Радзіму бедную прадаць.
>
> На тых, хто згодзен, духам хворы,
> Нашчадкаў шчыт аддаць ганьбе,
> Глядзіць настойліва-сувора
> Адважны рыцар на гярбе,
>
> Якому паскарае гібель
> Загад чужынцаў, жорстка-крут:
> Прыгожы гістарычны сымбаль
> Запэцкаць у палітычны бруд.
>
> Хлуснёю жыць — так вы хацелі,
> І свой падманваць народ!
> Калі б яны на ўсход ляцелі,
> Той герб глядзеў бы на ўсход.
>
> Іржуць напружаныя коні,
> Ў палі ўздымаючы стаўпы,
> На захад грозна мчыць пагоня
> Скрозь здраду, поскудзь, шэры пыл.
>
> Няўжо Яўропа — гэта выйсце?
> Ты памыляешся, і зноў
> Тых, каго трэба біць па пысе,
> Ты усхваляеш, як сяброў.
>
> За наш народ не кожны выйдзе,