> Вот как звучит басня Ивана Андреевича Крылова "Осел и соловей" на белорусском языке > Осел увидел Соловья > > И говорит ему: «Послушай-ка, дружище, > > Ты, сказывают, петь великий мастерище. > > Хотел бы очень я > > Сам посудить, твое услышав пенье, > > Велико ль подлинно твое уменье…» > > ---------------------------------------- ---- > > Асёл убачыў Салаўя > > І да яго: “Паслухай, даражэнькі! > > Ты, кажуць, пець мастак — і не маленькі: > Хацеў бы вельмі я > > Паслухаць сам твой спеў удалы — > > Ці сапраўды такі ён дасканалы”. > > Тут Салавей паказваць талент стаў: > Зашчоўкаў, засвістаў. > > На тысячу ладоў спяваў, пераліваўся; > > То голас раптам прыцішаў > > І сумнаю жалейкай адгукаўся, > > То дробным шчэбетам па лесе рассыпаўся. > > Зачараваны ўсе наўкол былі > > Цудоўным спеваком Аўроры: > Прыціхлі ветрыкі, прымоўклі птушак хоры, > > На пашы статкі прыляглі, > > Амаль не дышучы, пастух ім любаваўся > > І, слухаючы спеў, пастушцы ўсміхаўся. > > Спеў скончаны. Асёл сказаў тут: “Так, > > Пяеш нішто ты, > > Цябе я слухаў без нудоты, > > Шкада, аднак, — > > Ты з нашым пеўнем не знаёмы. > > Спявак ён слаўны, усім вядомы. > > Яшчэ б ты болей налаўчыўся, > > Каб у яго хоць крышку падвучыўся”. > > Які ж на гэта мог Салоўка даць адказ? > > Пачуўшы суд такі, з вачэй ён знік ураз. > > Ад суддзяў гэтакіх ратуй ты, Божа, нас